• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Завочнае падарожжа “Прыродныя багацці Беларусі” (беларускі чацвер 10.02. 2022 г.)

Дата публикации: 10 февраля 2022

10 лютага 2022 года васьмікласнікі дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” сталі ўдзельнікамі вельмі цікавага завочнага падарожжа ў свет беларускай прыроды.

У ходзе правядзення пазакласнага мерпрыемства “Прыродныя багацці Беларусі” дзеці адкрылі для сябе шмат новага пра нашу краіну. Яны даведаліся, што Беларусь мае дастаткова прыродных рэсурсаў – солі, нафту, торф, цэлюлозу… А мяккі клімат, азеры і рэкі робяць нашу краіну прывабнай для падарожжа і турызму.

Мерапрыемства садзейнічала выхаванню ў вучняў любові і павагі  да роднай прыроды.

Наталля Храпунова,

настаўнік хіміі