Завочнае падарожжа “Зямля бацькоў – жыцця крыніца” (беларускі чацвер 21.01.2021 г.)
Дата публикации: 21 января 2021
21 студзеня 2021 года вучні 2 “Б” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” адправіліся ў завочнае падарожжа “Зямля бацькоў – жыцця крыніца”.
У ходзе мерапрыемства вучні пазнаёміліся з архітэктурнымі помнікамі Беларусі, паглядзелі фільм пра знакамітыя мясціны роднай краіны, паслухалі паданне пра назву нашага горада. У канцы прачыталі вершы пра Беларусь, якія падрыхтавалі дома.
Гэта мерапрыемства дало магчымасць вучням яшчэ раз упэўніцца ў тым, што мы жывём у цудоўнай і непаўторнай краіне.
Таццяна Цішкоўская,
настаўнік пачатковых класаў