• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Завочная экскурсія “Па забытых старонках Магілёўшчыны” (беларускі чацвер 22.10.2020 г.)

Дата публикации: 22 октября 2020

22 кастрычніка 2020 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, вучні шостых і сёмых класаў дзяржаўнай установы адукацыі  “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” прынялі ўдзел у завочнай экскурсіі “Па забытых старонках Магілёўшчыны”.

Вучні пазнаёміліся са старажытнымі мясцінамі Магілёўскага краю, якія захоўваюць у сабе цудоўны скарб гістарычных помнікаў і неразгаданых таямніц гісторыі.

Мерапрыемства садзейнічала фарміраванню асноў этнанацыянальный, грамадзянскай, культурнай ідэнтычнасці, выхаванню пачуццяў грамадзянскасці і патрыятызму на аснове засваення гісторыка-культурнай спадчыны.

Алена Ісакава,

настаўнік гісторыі і грамадазнаўства