Завочная экскурсія “Пуцявінамі Купалы” (беларускі чацвер 26.05. 2022 г.)
Дата публикации: 26 мая 2022
З творчасцю Янкі Купалы школьнікі знаёмяцца яшчэ ў пачатковых класах школы. У старэйшых класах скарбонка ведаў пра творчасць пісьменніка папаўняецца. Аднак, важна паказваць не толькі багацце і прыгажосць творчасці паэта, але і расказваць вучням пра яго жыццёвы шлях.
26 мая 2022 года для пяцікласнікаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” была праведзена завочная экскурсія “Пуцявінамі Купалы”, у межах якой былі акрэслены асноўныя этапы жыцця паэта, прадэманстраваны месцы, з якімі звязаны кожны жыццёвы перыяд Купалы, у тым ліку і вёска Вязынка, дзе зараз размяшчаецца музей-сядзіба, – калыска паэта, месца, дзе прайшло яго дзяцінства.
Завочная экскурсія была арганізавана з дапамогай мультымедыйных сродкаў.
Правядзенне мерапрыемства дапамагло зразумець вучням значнасць постаці Янкі Купалы, спрыяла выхаванню павагі да асобы народнага песняра.
Яўгенія Нікіценка,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры