• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

“Знакамітыя людзі Беларусі” (беларускі чацвер 06.12.2018)

Дата публикации: 7 декабря 2018

6 снежня 2018 года ў рамках адзінага дня беларускага маўлення вучні 3 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” прынялі ўдзел у пазакласным мерапрыемстве “Знакамітыя людзі Беларусі”. Навучэнцы пазнаёміліся са звесткамі з жыцця знакамітых вучоных, рэжысёраў, мастакоў, спартсменаў, дыпламатаў, якія нарадзіліся ў Беларусі, а зараз іх імёны вядомы ва ўсім свеце.

Кожны з удзельнікаў мерапрыемства падрыхтаваў цікавы матэрыял па тэме і выступіў з ім. Дзеці атрымалі шмат карыснай і цікавай інфармацыі пра славутых людзей нашай Радзімы, якая дапаможа ім у вывучэнні гісторыі роднага краю.