Інтэлектуальны турнір “Казка – у жыцці падказка” (беларускі чацвер 19.01.2023 г.)
Дата публикации: 19 января 2023
Цікава прайшоў адзіны дзень беларускага маўлення ў 3 “Г” класе дзяржаўнай установы “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва”. 19 студзеня 2023 года ў час інтэктуальнага турніру “Казка – у жыцці падказка” вучні бліжэй пазнаёміліся з творчасцю Уладзіміра Караткевіча, Васіля Віткі і іншых беларускіх пісьменнікаў.
Дзеці з задавальненнем адгадвалі загадкі, слухалі казкі і адгадвалі казачных герояў. Выкананне твораў усхвалявала і зачаравала дзяцей. Яны не толькі цешыліся з прыгажосці беларускага слова, але і суперажывалі героям казак.
У канцы мерапрыемства дзеці адказалі на пытанні літаратурнай віктарыны, пазнаёміліся з кнігамі выставы, прысвечанай нашым беларускім пісьменнікам. Турнір атрымаўся цікавым, займальным і пакінуў у дзяцей вясёлы настрой.
Ірына Белавус,
настаўнік пачатковых класаў