Літаратурная гасцёўня “Мяне Беларусь збеларушвае, чаруючы моваю шчыраю…” (беларускі чацвер 14.05.2020 г.)
Дата публикации: 14 мая 2020
Я ласкай гасціннай узрушаны,
Гукаю шчасліваму выраю:
— Мяне Беларусь збеларушвае,
Чаруючы мовай шчыраю.
Мікола Братан
14 мая 2020 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, адзінаццацікласнікі дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” сталі ўдзельнікамі літаратурнай гасцёўні “Мяне Беларусь збеларушвае, чаруючы моваю шчыраю…”
У ходзе мерапрыемства вучні даведаліся пра цікавыя звесткі з жыцця і творчасці беларускіх паэтаў, прагледзелі падрыхтаваную мультымедыйную прэзентацыю, праслухалі вершы беларускіх паэтаў, падзяліліся сваімі думкамі аб пачутым.
Наталля Цімафеенка,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры