• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Літаратурная гасцёўня “У госці да Янкі Купалы” (беларускі чацвер 22.12. 2022 г.)

Дата публикации: 22 декабря 2022

22 снежня 2022 года  вучні 3 “В” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” завіталі  “У госці да Янкі Купалы.” Так называлася пазакласнае мерапрыемства, прысвечанае 140-годдзю з дня нараджэння вялікага беларускага песняра.

Вучні даведаліся пра нялёгкі жыццёвы шлях і багатую літаратурную спадчыну паэта. Школьнікі разглядалі кнігі Янкі Купалы, чыталі яго вершы “Бацькаўшчына”, “Хлопчык і лётчык”, “Алеся” і іншыя. Вучні з задавальненнем праслухалі песні на вершы паэта “Спадчына”, “Явар і каліна” ў выкананні ВІА “Песняры.” Дзеці пераканаліся, што Янка Купала – таленавіты паэт, які  пакінуў нам багаты літаратурны скарб.

Ірына Цітовіч,

настаўнік пачатковых класаў