Пазакласнае мерапрыемства “Падарожжа па беларускіх загадках” (беларускі чацвер 26.09.2019)
Дата публикации: 26 сентября 2019
Малодшыя школьнікі вельмі любяць адгадваць загадкі. Гэтыя невялікія рыфмаваныя радкі дазваляюць пазнаць усю прыгажосць роднага слова, развіваюць мысленне. Таму невыпадкова 26 верасня 2019 года навучэнцы чацвёртых класаў адправіліся ў “Падарожжа па беларускіх загадках”.

Да пачатку мерапрыемства была праведзена падрыхтоўчая работа. Дома кожны вучань падрыхтаваў загадкі, запісаныя на аркушы паперы. У класе дзеці па чарзе выцягвалі лісты з загадкамі і адгадвалі іх.


Вучні не толькі чыталі і адгадвалі загадкі, але і аналізавалі іх, назіралі за структурай народных загадак. Потым прыйшлі да высновы, што загадкі складаюцца пры дапамозе апісання, пытання і супрацьпастаўлення.


Мерапрыемства, якое прайшло на высокім эмацыянальным уздыме, спрыяла выхаванню ў вучняў любові да роднай мовы.


І. Цітовіч, настаўнік пачатковых класаў
