• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Удасканаленне дзейнасці педагога па навучанні, развіцці і выхаванні асобы вучня

Дата публикации: 5 апреля 2026

Удасканаленне дзейнасці педагога

па навучанні, развіцці і выхаванні асобы вучня

 4 красавіка 2026 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” адбыўся абласны семінар-практыкум па тэме «Удасканаленне дзейнасці педагога па навучанні, развіцці і выхаванні асобы вучня сродкамі вучэбных прадметаў “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”».

Перад удзельнікамі семінара выступіла Маліноўская Святлана Сяргееўна, метадыст аддзела сацыяльна-гуманітарных дысцыплін МДАІРА.

Прэзентавала вопыт работы настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Кашкова А. М. Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Ганчарова Т. В. падзялілася сваім вопытам  у галіне сучасных падыходаў да прымянення розных метадаў, прыёмаў і формаў навучання на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры. Пра выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму сродкамі вучэбных прадметаў “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура” расказала Цімафеенка Н. Д., старшыня ВМА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры. Пра фарміраванне функцыянальнай адукаванасці сродкамі вучэбных прадметаў “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура” паведамілі Сцельмах М. У. і Нікіценка Я. Ю. Сваім вопытам работы па падрыхтоўцы вучняў да выпускных іспытаў на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі падзяліліся настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Лепяшко Т. Р. і Козырава Л. А.

Яркім момантам семінара стаў “Музычны калейдаскоп” –  выступленне навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40  г. Магілёва”.

Наталля Цімафеенка,

старшыня ВМА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва”