Віртуальная вандроўка “Прытулак, дзе ўладарыць даўніна” (беларускі чацвер 15.12.2022 г.)
Дата публикации: 15 декабря 2022
15 снежня 2022 года вучні 10 “Б” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” адправіліся ў віртуальную вандроўку па гістарычных мясцінах беларускай зямлі, дзе захаваліся самабытныя помнікі архітэктуры.
Дзесяцікласнікі пазнаёміліся з гісторыка-культурнай спадчынай, увасобленай у архітэктуры, узнавілі ў памяці важныя гістарычныя факты, даведаліся шмат новага пра цікавую гісторыю помнікаў архітэктуры розных часоў. Напрыканцы завочнага падарожжа вучні адзначылі, што багатая гісторыя нашай зямлі з цягам стагоддзяў знаходзіла выраз у разнастайнай архітэктурнай традыцыі.
Ксенія Савіцкая,
настаўнік гісторыі і грамадазнаўства