Вусны часопіс “Я люблю цябе, роднае слова” (беларускі чацвер 27.02.2020 г.)
Дата публикации: 27 февраля 2020
27 лютага 2020 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, у 8 “В” класе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” адбылося пазакласнае мерапрыемства “Я люблю цябе, роднае слова”. Яно прайшло ў форме вуснага часопіса.
Старонкі часопіса былі прысвечаны гісторыі нашай мовы, розным раздзелам мовазнаўства, беларускаму фальклору.
Мерапрыемства дапамагло раскрыць шматграннасць і прыгажосць беларускай мовы, садзейнічала развіццю творчых здольнасцей вучняў, выхаванню любові і павагі да роднага слова.
Таццяна Лепяшко,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры